Рух Салідарнасці “Разам” у падтрымку паняволеных народаў
12 верасня 2026 г. у Беларускім Доме ў Варшаве адбыўся чарговы Замежны Сойм Руха Салідарнасці “Разам”.
У парадку дня было адно пытанне: “Аб сітуацыі паняволеных народаў РФ”.
З дакладамі выступілі: др. Венчыслаў Даніэль Чэрнеўскі, Рафіс Кашапаў (прэм’ер-міністр урада Татарстана ў замежжы), Ібрагім Яганаў (старшыня рады нацыянальна-вызвольнага руху Свабодная Чаркесія), Раіса Зубарава (заснавальніца руха за незалежнасць Рэспублікі Саха).
Пры тым згаданыя даклады гучалі на родных мовах з перакладам на беларускую мову, які здзяйсняў Венчыслаў Даніэль Чэрнеўскі.
Даклад вядомага бурацкага апазіцыйнага палітыка Зуртана Халтарава (Buriyad Gürün), які праз палітычны пераслед быў вымушаны выехаць у Польшчы, прагучаў на польскай мове.
У дыскусіях і абмеркаваннях дакладаў выступілі: Вячаслаў Сіўчык, Алена Талстая, Ірэна Бярнацкая, Віктар Каралькоў, Таццяна Малашчанка.
Усе выступоўцы падтрымалі сучасныя нацыянальна-вызвольныя рухі народаў РФ і іх права на стварэнне ўласных дзяржаваў.
Па выніках паседжання была прынята заява Замежнага Сойма Руха Салідарнасці “Разам” – “Толькі дэкаланізацыя Расейскай Федэрацыі спыніць пагрозу вялікай вайны ў Еўропе”.
У паседжанні ўзялі ўдзел 16 чалавек, з якіх 6 – анлайн.
Пра гэта паведаміла прэс-група Руха Салідарнасці “Разам”
https://racyja.com/by/palityka/ruch-salidarnasci-razam-u-padtrymku-panjavolenych-narodau/
https://t.me/tatarstan_independent/3976
https://tatar-toz.blogspot.com/2026/09/blog-post_429.html


